У банкамаце ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем картак можна правесці наступныя аперацыі:
прагляд астатку грашовых сродкаў на рахунку
атрыманне наяўных грашовых сродкаў
папаўненне рахунку наяўнымі грашовымі сродкамі
аплата паслуг аператараў мабільнай сувязі
перавод грашовых сродкаў з рахунку на рахунак
змена ПІН-кода дэбетавай карточкі
ПРАГЛЯД АСТАТКУ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ НА РАХУНКУ
!Паслуга даступна трымальнікам картак плацежных сістэм Белкарт, Visa, Masterсard, UPI.
- Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата або паднясіце картку (прыладу) да бескантактавага счытвальніка (пры яго наяўнасці).
- Выберыце мову меню банкамата.
- Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
- Выберыце аперацыю «Сума на рахунку». Інфармацыя пра астатак будзе паказана на экране банкамата.
! Пры выкарыстанні бескантактнай тэхналогіі абавязкова неабходна дачакацца заканчэння выканання аперацыі або самастойна адмовіцца ад выканання аперацыі, калі ў гэтым паўстала неабходнасць пасля ўводу ПІН-кода.
АТРЫМАННЕ МІНІ-ВЫПІСКІ
! Паслуга даступна толькі трымальнікам картак ААТ «ААБ Беларусбанк».
! Паслуга платная. Вознаграждение взимается в соответствии со сборником вознаграждений.
!У міні-выпісцы ўказваецца 10 апошніх аперацый, здзейсненых з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, але не больш чым за 7 апошніх дзён.
- Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата.
- Выберыце мову меню банкамата.
- Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
- Выберыце аперацыю «Выпіска па рахунку».
- Азнаёмцеся з умовамі і памерам узнагароджання за правядзенне аперацыі і, пры згодзе з аплатай узнагароджання, націсніце «Так». Выпіска будзе надрукавана на карт-чэку.
АТРЫМАННЕ НАЯЎНЫХ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ
! Паслуга даступна трымальнікам картак плацежных сістэм Белкарт, Visa, Masterсard, UPI.
- Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата або паднясіце картку (прыладу) да бескантактавага счытвальніка (пры яго наяўнасці).
- Выберыце мову меню банкамата.
- Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
- Выберыце аперацыю «Выдача наяўных».
- Выберыце адну з прапанаваных сум. Калі неабходная сума не ўказана на экране, выберыце «ІНШАЯ СУМА» і ўвядзіце патрэбную суму.
! Пры выкарыстанні бескантактнай тэхналогіі абавязкова неабходна дачакацца заканчэння выканання аперацыі або самастойна адмовіцца ад выканання аперацыі, калі ў гэтым паўстала неабходнасць пасля ўводу ПІН-кода.
ПАПАЎНЕННЕ РАХУНКУ НАЯЎНЫМІ ГРАШОВЫМІ СРОДКАМІ
! Паслуга даступна трымальнікам картак ААТ «ААБ Беларусбанк» і трымальнікам картак Белкарт банкаў-эмітэнтаў у банкаматах з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў (cash-in).
- Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата.
- Выберыце мову меню банкамата.
- Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
- Выберыце аперацыю «Прыём наяўных».
- Выберыце валюту аперацыі.
- Унясіце наяўныя грашовыя сродкі ў купюрапрыёмнік.
- Пацвердзіце інфармацыю аб унесенай суме грашовых сродкаў, націснуўшы кнопку «УВОД».
Звяртаем увагу, што выкананне аперацыі папаўнення рахунку наяўнымі пры выкарыстанні карткі з дапамогай бескантактавай тэхналогіі немагчыма.
АПЛАТА ПАСЛУГ АПЕРАТАРАЎ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ
!Паслуга даступна трымальнікам картак плацежных сістэм Белкарт, Visa, Masterсard усіх банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.
!Имеются ограничения по минимальной и максимальной сумме операции. Подробнее можно ознакомиться по ссылке.
- Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата.
- Выберыце мову меню банкамата.
- Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
- Выберыце аперацыю «Іншыя паслугі», затым аперацыю «Мабільныя аператары» - далей неабходнага аператара мабільнай сувязі.
- * Для плацяжу на карысць МТС выберыце спосаб аплаты па «№ тэлефона» або «Асабовы рахунак».
- Увядзіце 9-значны нумар тэлефона або 12-значны нумар асабовага рахунку (для МТС) і націсніце «УВОД».
- Увядзіце суму плацяжу і націсніце «УВОД».
- Праверце ўведзеныя даныя і націсніце «УВОД».
Звяртаем увагу, што выкананне аперацыі аплаты пры выкарыстанні карткі з дапамогай бескантактавай тэхналогіі немагчыма.
ПЕРАВОД ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ З РАХУНКУ НА РАХУНАК
! Адпраўшчыкамі і атрымальнікамі пераводаў могуць быць трымальнікі картак плацежных сістэм Visa, Mastercard, Белкарт як ААТ «ААБ Беларусбанк», так і іншых банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.
!Имеются ограничения по сумме операции и количеству операций. Подробнее можно ознакомиться по ссылке.
Услуга платная. Вознаграждение взимается в соответствии со сборником вознаграждений.
- Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата.
- Выберыце мову меню банкамата.
- Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
- Выберыце аперацыю «Перавод сродкаў».
- Увядзіце 16-значны нумар карткі атрымальніка пераводу і націсніце «УВОД».
- Азнаёмцеся з памерам узнагароджання за правядзенне аперацыі і, пры згодзе з аплатай узнагароджання, націсніце «ТАК».
- Увядзіце суму пераводу і націсніце «УВОД».
- Праверце уведзеныя дадзеныя і націсніце «Увод».
ЗМЕНА ПІН-КОДА ДЭБЕТАВАЙ КАРТКІ
! Паслуга не прадастаўляецца па крэдытных картках банка.
! Не рэкамендуецца выкарыстоўваць камбінацыю, якая лёгка адгадваецца і складаецца, напрыклад, з лічб, што ідуць у парадку ўзрастання/змяншэння: 1111,1234, 9876 і г.д.
Услуга платная. Вознаграждение взимается в соответствии со сборником вознаграждений
- Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата.
- Выберыце мову меню банкамата.
- Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
- Выберыце аперацыю «Змена ПІН-кода».
- Азнаёмцеся з памерам узнагароджання за правядзенне аперацыі і, пры згодзе з аплатай узнагароджання, націсніце «ПРАДОЎЖЫЦЬ».
- Азнаёмцеся з правіламі правядзення аперацыі і націсніце «ПРАДОЎЖЫЦЬ».
- Увядзіце новы ПІН-код і націсніце «УВОД».
- Паўтарыце ўвод новага ПІН-кода і націсніце «УВОД».